Дзень Роднай Мовы

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Настаўнікі цыклавой камісіі (выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры) дакументацыйнага забеспячэння кіравання і сацыяльна-гуманітарных вучэбных прадметаў падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў да дня Роднай Мовы. Сярод іх:

  • віншаванне са святам і запрашэнне выкладчыкаў на дыктоўку;
  • гульня “Я ведаю родную мову”;
  • дыктоўка для выкладчыкаў.

Дыктоўка для выкладчыкаў адбылася па тэксту “Улазіны” паводле Я. Сіпакова, які налічвае 144 словы. Кожная праца была зашыфравана.

Гульня “Я ведаю родную мову”:

Удзел прымаюць дзве каманды з трох чалавек. Кожная каманда мае назву, капітана і членаў каманды, складаецца з пяці этапаў.

Этапы гульні:

  1. “Прыгадваем” (неабходна прыгадаць, пазнаць прадмет аба з’яву па фотаздымку на экране і назваць па-беларуску);
  2. “Перакладаем” (індывідуальны этап, удзельнік перакладае сказы без дапамогі сваіх таварышчаў, супернічае з удзельнікам другой каманды);
  3. “Тлумачым” (удзельнікам прапануецца слова і тры варыянты яго тлумачэння, неабходна выбраць правільнае з іх);
  4. “Ужываем” (каманды ўсляпую выбіраюць адзін з пяці фразеалагізмаў, неабходна: патлумачыць значэнне фразеалагізма, прыдумаць і прачытаць сказ з правільна ўжытым выбраным фразеалагізмам; падабраць да свайго фразеалагізма адпаведнік з рускай мовы);
  5. “Цытем” (каманды павінны скончыць верш або музычны твор і назваць яго аўтара).

Дзякуем выкладчыкам беларусскай мовы і літаратуры (Сабалеўскай Н.В., Самсонік Н.М.), якія падрыхтавалі і правялі мерапрыемствы да Міжнароднага дня Родай Мовы.

Search
Close this search box.

Полезные ссылки

Прокрутить вверх