21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
Настаўнікі цыклавой камісіі (выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры) дакументацыйнага забеспячэння кіравання і сацыяльна-гуманітарных вучэбных прадметаў падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў да дня Роднай Мовы. Сярод іх:
- віншаванне са святам і запрашэнне выкладчыкаў на дыктоўку;
- гульня “Я ведаю родную мову”;
- дыктоўка для выкладчыкаў.
Дыктоўка для выкладчыкаў адбылася па тэксту “Улазіны” паводле Я. Сіпакова, які налічвае 144 словы. Кожная праца была зашыфравана.
Гульня “Я ведаю родную мову”:
Удзел прымаюць дзве каманды з трох чалавек. Кожная каманда мае назву, капітана і членаў каманды, складаецца з пяці этапаў.
Этапы гульні:
- “Прыгадваем” (неабходна прыгадаць, пазнаць прадмет аба з’яву па фотаздымку на экране і назваць па-беларуску);
- “Перакладаем” (індывідуальны этап, удзельнік перакладае сказы без дапамогі сваіх таварышчаў, супернічае з удзельнікам другой каманды);
- “Тлумачым” (удзельнікам прапануецца слова і тры варыянты яго тлумачэння, неабходна выбраць правільнае з іх);
- “Ужываем” (каманды ўсляпую выбіраюць адзін з пяці фразеалагізмаў, неабходна: патлумачыць значэнне фразеалагізма, прыдумаць і прачытаць сказ з правільна ўжытым выбраным фразеалагізмам; падабраць да свайго фразеалагізма адпаведнік з рускай мовы);
- “Цытем” (каманды павінны скончыць верш або музычны твор і назваць яго аўтара).
Дзякуем выкладчыкам беларусскай мовы і літаратуры (Сабалеўскай Н.В., Самсонік Н.М.), якія падрыхтавалі і правялі мерапрыемствы да Міжнароднага дня Родай Мовы.









